Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.11.2019

Навука цікавіць настаўнікаў гімназіі!

5 лістапада 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія №1 г. Баранавічы» прайшоў метадычны семінар «Арганізацыя навукова-даследчыцкай дзейнасці навучэнцаў» з удзелам прадстаўнікоў філіяла кафедры філалогіі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Перад прысутнымі прадстаўнікамі вучэбна-метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай і рускай моў і літаратур і настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства выступіў настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі, член філіяла кафедры філалогіі, старшы выкладчык Томчык Дзмітрый Сяргеевіч з дакладам «Асноўныя недахопы навукова-даследчыцкіх работ школьнікаў (на прыкладзе філалагічных работ)».

Настаўнікам гімназіі была прадстаўлена да ўвагі прэзентацыя, у якой Д. С. Томчык сабраў усе асноўныя патрабаванні да навуковых работ навучэнцаў, а таксама былі вызначаны найбольш частыя і істотныя недахопы пры напісанні і афармленні навуковых работ навучэнцамі ўстаноў сярэдняй адукацыі. Вопыт у якасці старшыні журы штогадовай навукова-практычнай канферэнцыі даў магчымасць зрабіць вывады пра якасць падрыхтоўкі работ, што ўключае ў сябе распрацоўку навукова-метадычнага апарату даследавання, афармлення яго вынікаў у выглядзе работы і тэзісаў, напісанні структурных частак даследавання і захавання навуковай лагічнасці.

Праведзены семінар даў магчымасць педагогам не толькі структураваць веды для паспяховага кіравання напісаннем навукова-даследчых работ па гуманітарных дысцыплінах — праведзеныя практычныя заняткі далі магчымасць прымяніць набытыя веды на практыцы.

Настаўнікі гімназіі высока ацанілі праведзены семінар, пажадалі правесці серыю падобных семінараў па афармленні работ, камп’ютарнай граматнасці пры напісанні тэксту работы і бібліяграфічнага спісу.

Будзем спадзявацца на хуткія сустрэчы і, канешне, на заслужаныя перамогі нашых гімназістаў на навукова-практычных канферэнцыях!

 

Разделы сайта