Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.09.2019

Універсітэт — гімназіі: урокі патрыятызму і памяці

На ў межах работы філіяла кафедры філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, які размяшчаецца на базе нашай гімназіі, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Томчыкам Дзмітрыем Сяргеевічам былі праведзены ўрокі ў 9 «А» і 9 «Б» класах па беларускай літаратуры.

Месца правядзення ўрокаў ва ўніверсітэце выбрана невыпадкова: менавіта ў бібліятэку ўніверсітэта былі падораны факсімільныя выданні кніг Бібліі, выдадзеных нашым славутым земляком, першадрукаром Францыскам Скарынам. Якраз тэмай заняткаў на ўроку па беларускай літаратуры стаў жыццёвы шлях і дзейнасць Францыска Скарыны, а таксама напісаныя ім прадмовы да кніг Бібліі, у прыватнасці, да кнігі «Юдзіф».

Вучні даведаліся, чаму наш славуты зямляк, выдаўшы кнігі Бібліі, з’яўляецца больш гуманістам і вучоным, чым распаўсюджвальнікам хрысціянства. Былі падняты пытанні, звязаныя з ушанаваннем імя Францыска Скарыны ў Беларусі, а таксама і ў горадзе Баранавічы. Невыпадкова менавіта з 2019 годзе на тэрыторыі нашай гімназіі з’явілася драўляная скульптура Францыска Скарыны, што лішні раз пацвярджае цікавасць моладзі і людзей адукацыі да гэтай постаці.

Разглядаючы прадмову да кнігі «Юдзіф», вучні даведаліся пра ўслаўленне ахвяравання людзей у гонар сваёй краіны. Былі праведзены паралелі і з сённяшнім нашым жыццём, калі грамадзяне нашай краіны і, у прыватнасці, нашага горада рабілі гераічныя ўчынкі для таго, каб не перарвалася жыццё іншых людзей: найперш вучні канешне ж успомнілі імя Уладзіміра Карвата, ураджэнца горада Баранавічы, першага Героя Беларусі.

Таксама на ўроку выступілі бібліятэкары ўніверсітэта Таццяна Вадзімаўна Шчэрба і Валянціна Фёдараўна Лазарчык, якія распавялі пра набыццё факсімільных выданняў Скарыны. Хацелася б адзначыць, што такая ўнікальная магчымасць, якую набылі вучні нашай гімназіі, даецца далёка не ўсім навучэнцам, бо факсімільныя выданні былі выдадзены ў абмежаванай колькасці, а Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт стаў той адной з некалькіх навучальных устаноў, якія атрымалі такі падарунак ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Вучні на ўласныя вочы ўбачылі фотакопіі старонак выданняў кніг Бібліі Скарыны і Слуцкага Евангелля (15 стагоддзе).

Адміністрацыя гімназіі № 1 г. Баранавічы выражае шчырую падзяку кафедры філалогіі, а таксама супрацоўнікам бібліятэкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта за такую ўнікальную магчымасць правядзення ўрокаў па беларускай літаратуры і міні-экскурсію.

Разделы сайта