Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.02.2019

Тыдзень роднай мовы

25.02.2019 адбылося адкрыццё Тыдня роднай мовы. Вучні, бацькі і настаўнікі сталі гледачамі літаратурна-музычнай імпрэзы “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”. На імправізаванай сцэне прагучалі песні “Купалінка” ў выкананні вучаніцы 10В класа Плаўсюк Ліяны, “Бяжы” і “Абдымі мяне” ў выкананні вучняў 9А класа Неруш Лізаветы, Федзярагінай Русланы (8В клас) і Плаўсюк Ліяны (10В). Урывак з рамана ў вершах Н. Гілевіча “Родныя дзеці” прачытала вучаніца 11В класа Астрога Ганна. Вучні і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры здолелі стварыць святочны настрой, зацікавіць наведвальнікаў гімназіі роднай мовай.

Працягам Тыдня роднай мовы стаў лексічны практыкум “Ілжэсябры перакладчыка”. Настаўнік Курылёнак А.М. і вучні 7Б класа паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў. Асаблівая ўвага была звернута на міжмоўныя амонімы – словы, якія аднолькава гучаць у розных мовах, але маюць рознае значэнне. Вучні разам з настаўнікам шукалі такія адпаведнікі ў рускай мове і рабілі пераклад.

Разделы сайта