Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.09.2022

Вэб-квест “Адукацыйнае падарожжа па родных мясцінах”

    21-22 верасня настаўнікі гімназіі прынялі ўдзел у вэб-квесце “Адукацыйнае падарожжа па родных мясцінах” (па матэрыялах сеткавай майстэрні “Інтэлект i творчасць”), якое праводзілася  дзяржаўнай установай адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” для педагагічных работнікаў рэспублікі.  Каманда ў складзе настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Гіль Т.Я., Піваварчык Т.А., настаўніка геаграфіі Бельмач Т.І., настаўніка гісторыі сярэдняй школы №9 Міхей І.С. пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры гімназіі Томчыка Д.С. на працягу двух дзён спаборнічала з камандамі педагагічных работнікаў з розных абласцей рэспублікі. Удзельнікам трэба было прадставіць сваю каманду, стварыць прэзентацыю пра родныя мясціны і абараніць яе, ацаніць выступленні іншых каманд, а таксама выканаць тэст па краязнаўстве.

    Вынікі вэб-квеста будуць падведзены 27 верасня.

Разделы сайта