Працягам Тыдня філалогіі стаў практ “Смак беларускай мовы”, якім пачаўся дзень 27 лютага. Вучняў, настаўнікаў і бацькоў у фае гімназіі сустракалі беларускімі загадкамі. За правільную адгадку можна было атрымаць салодкі пачастунак, а таксама добры, бадзёры настрой.
У аўторак,27.02.2024, адбылася інтэрактыўная віктарына “Чароўны квадрат” для вучняў 6 А i 6 Б класаў. У гульні прымалі ўдзел дзве каманды . У ходзе віктарыны вучні змаглі ўзбагаціць свае веды пра культуру Беларусі, пра родную мову і літаратуру, а таксама праявілі свае творчыя здольнасці і прадэманстравалі ўменне працаваць у камандзе.
Для вучняў 5-х класаў прайшла гульня “Знаўцы беларускай мовы”, падчас якой пяцікласнікі адказвалі на пытанні, разгадвалі фразеалагізмы, чыталі на памяць вершы.
Заканчэннем дня стала гімназічная алімпіяіяда па беларускай мове сярод вучняў 5-8 класаў. Па яе выніках будуць сфарміраваны каманды для ўдзелу ў гарадской алімпіядзе "Юны філолаг" , якая пройдзе ў красавіку-маі.
В рамках Недели филологии прошла интерактивная игра "Мы знаем!". Игра состояла из нескольких туров, в каждом из которых участники выбирали либо область знаний, либо степень сложности вопроса. Домашнее задание было подготовлено заранее, басня для инсценировки выбрана методом жеребьевки, все остальное - творчество детей. Мероприятие получилось интересным, познавательным и весёлым.