18.05.2023 адбылася традыцыйная сустрэча настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры са студэнтамі ІІ курса УА “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт”, падчас якой будучыя педагогі пазнаёміліся з магчымасцямі кабінетаў беларускай і рускай мовы і літаратуры.
Піваварчык Таццяна Аляксандраўна спынілася на арганізацыі рабочай прасторы настаўніка, на абсталяванні і камплектацыі кабінета беларускай мовы і літаратуры, нарматыўных дакументах, якія рэгламетуюць дзейнасць настаўніка і вучняў, метадычных матэрыялах у дапамогу педагогу, магчымасцях адзінага інфармацыйнага адукацыйнага рэсурса ЕІОР. Студэнты з цікавасцю знаёміліся з дыдактычнымі матэрыяламі, выставай праектных работ вучняў.
Туціна Людміла Мікалаеўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры, звярнула ўвагу на пазакласную працу па прадмеце. Акрамя таго, яна зазаначыла, што настаўнік-мовавед, як правіла, гэта яшчэ і класны кіраўнік. І тут праца ў кабінеце дае шырокія магчымасці для правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў.
Такія сустрэчы настаўнікаў і студэнтаў спрыяюць практыкаарыетаванай падрыхтоўцы будучых педагогаў, даюць разуменне значнасці і шматграннасці працы настаўніка.