Працягам Тыдня беларускай мовы і літаратуры стаў праект “Залацінкі народнай мудрасці” для вучняў 5-х класаў, рэалізаваны настаўнікам Дзяцук К.М. і вучнямі 9-х класаў. 22.02.2023 перапынкі паміж урокамі сталі пляцоўкай для гульні па творах вуснай народнай творчасці. Вучні з задавальненнем адгадвалі фразеалагізмы па малюнках, самі іх загадвалі, паказваючы мімікай і жэстамі.
Вучэбны дзень для вучняў 6,7-х класаў завяршыўся інтэлектуальнай гульнёй “Люблю мой край, старонку гэту….” , праведзенай настаўнікам Собаль Н.В. Каманды называлі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі, успаміналі літаратурныя творы, прысвечаныя знакамітым асобам. Узнагародай удзельнікам і пераможцам гульні сталі набытыя веды і добры настрой.