21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. У гімназіі з самай раніцы гучалі песні, вершы на беларускай мове. На першым уроку вучні 9-х класаў пад кіраўніцтвам Томчыка Д.С. правялі інфармацыйныя хвілінкі, падчас якіх пазнаёмілі з гісторыяй ўзнікнення гэтага свята, мэтай правядзення святочных мерапрыемстваў.
Да Міжнароднага дня роднай мовы была прымеркавана рэспубліканская дыктоўка, якая трансліравалася праз сродкі масавай інфармацыі і ў якой прынялі ўдзел вучні 9-10 класаў нашай гімназіі.
Заканчэннем дня стала экскурсія “Над кнігаю ўлады час не мае”, арганізаваная для вучняў 7, 8-х класаў настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Піваварчык Т.А., Томчыкам Д.С., загадчыкам кафедры філалогіі УА “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” Чуносавай І.С., у бібліятэку БарДУ. Вучні з цікавасцю знаёміліся з кішэннымі экзэмплярамі кніг, факсімільнымі выданнямі стражытных рукапісаў, кнігамі-юбілярамі 2023 года.