19.09.2022 у гімназіі адбылося адкрыццё рэспубліканскага Тыдня роднай мовы, які праходзіць пад дэвізам “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Тыдзень мае на мэце спрыяць фарміраванню ў вучняў станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы, літаратуры і культуры, выхаванне грамадзянскаці, патрыятызму, павагі да гісторыі роднага краю, яго культуры і традыцыяў. На працягу Тыдня навучэнцы змогуць выпрабаваць уласныя сілы ў разнастайных творчых і інтэлектуальных конкурсах, прадэманстраваць свае веды па творчасці класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа.
Пачаткам Тыдня беларускай мовы і літаратуры стаў праект “Смак беларускай мовы”. Эпіграфам да яго сталі словы П. Макаля “Прымаю па складу, па смаку, па гуку мову маю матчыну!” Усе, хто ўваходзіў раніцай у гімназію, мог пачаць дзень з салодкага падарунка. Для гэтага неабходна было правільна зрабіць пераклад з рускай мовы на беларускую, адгадаць загадкі або ўставіць прапушчаныя словы ў фразеалагізмы. Вучні, іх бацькі, настаўнікі з задавальненнем прымалі ўдзел у мерапрыемстве, якое суправаджалася песнямі на словы Я.Купалы і Я. Коласа.