16 верасня 2022 года вучні VIII – ХІ класаў гімназіі прынялі ўдзел у рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства. Мэта дыктанта – прыцягненне ўвагі падлеткаў да дзяржаўнага свята, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.