Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.03.2022

Практычныя заняткі ў рамках супрацоўніцтва з БарДУ

    30.03.2022г. у рамках супрацоўніцтва з філалагічным факультэтам УА "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт"  для студэнтаў 3,4 курса  і маладых спецыялістаў гімназіі прайшлі практычныя заняткі "Асаблівасці ацэньвання вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» (на прыкладзе ацэнкі тэкставага дыктанта)" , праведзеныя настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Піваварчык Т.А. Тэарэтычная частка заняткаў была прысвечана нарматыўным дакументам, якія рэгулююць ацэньванне пісьмовых работ вучняў. Практычная частка ўяўляла сабой праверку тэкставых дыктантаў  і іх ацэньванне ў адпаведнасці з існуючымі нормамі. У канцы заняткаў студэнты і маладыя спецыялісты мелі магчымасць атрымаць адказы на актуальныя пытанні ацэньвання пісьмовых работ вучняў.

Разделы сайта