У 2022 годзе ў нашай краіне будзе шырока адзначацца 140-годдзе з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа.
Адным з мерапрыемстваў, прысвечаных класікам беларускай літаратуры, стала віктарына “Шляхамі Я. Коласа і Я. Купалы”, праведзеная студэнтамі І курса лінгвістычнага факультэта УА “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” для вучняў 9-х класаў. Будучыя настаўнікі беларускай мовы і літаратуры пры падтрымцы Голуб І.А., старшага выкладчыка кафедры філалогіі, і Піваварчык Т.А., настаўніка беларускай мовы і літаратуры, паспрабавалі свае сілы ў арганізацыі і правядзенні пазакласных мерапрыемстваў, а вучні паглыбілі веды па творчасці Я. Купалы і Я. Коласа, атрыманыя на ўроках беларускай літаратуры.