Працягам Тыдня беларускай мовы і літаратуры стала інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Слоўная перастрэлка”, у дзел у якой ўзялі вучні 8-х класаў (настаўнік Дзяцук К.М.).
Мэта гульні – развіццё інтэлектуальных здольнасцей вучняў, чуйнасці да слова. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні па розных раздзелах мовы: падбіралі патрэбныя формы назоўнікаў, ператваралі назоўнікі ў прыметнікі, а дзеясловы ў назоўнікі; утваралі складаныя словы.
Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню моўнай культуры, выхаванню высокіх маральных якасцей асобы, пачуцця любові да беларускай мовы.