30.03.2021 у межах супрацоўніцтва з УА “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” прайшла сустрэча настаўнікаў рускай і беларускай мовы і літаратуры з кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам кафедры філалогіі Пучынскай Т.М. Выкладчык пазнаёміла з асаблівасцямі сучаснай дзіцячай літаратуры, тэмамі, якія закранаюць пісьменнікі ў сваіх творах. Карыснымі для слухачоў былі звесткі пра многіх сучасных беларускіх літаратараў. Матэрыялы лекцыі настаўнікі змогуць выкарыстаць у сваёй педагагічнай практыцы.