23 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў 5 “Д” класе была праведзена гульня-віктарына “Сваімі словамі”. З нагоды свята Дзень абаронцы Айчыны ў спаборніцтвах прынялі ўдзел дзве каманды хлопчыкаў. Дзяўчынкі выступалі ў ролі балельшчыкаў.
Хлопчыкі прадэманстравалі свой розум, спрыт, кемлівасць, а таксама харошую дысцыплінаванасць. Ім давялося называць прадметы па-беларуску, тлумачыць значэнне “мудрагелістых” слоў, раскрываць сэнс прыказак і фразеалагізмаў, цытаваць радкі вершаў, успамінаць іх назвы і аўтараў.
Напрыканцы дзяўчынкі павіншавалі хлопчыкаў са святам. Час праляцеў хутка. Дзеці пакідалі кабінет з добрымі ўражаннямі і вясёлым настроем.
Працягам Тыдня беларускай мовы і літаратуры стала гульня “Чорны кот”, праведзеная ў аўторак, 23 лютага, у 7 “А” класе (настаўнік Дзяцук К.М.). У гульні ўдзельнічалі дзве каманды. Вучні ўспомнілі творы, якія чыталі ў ранейшых класах, з задавальненнем знаходзілі правільныя адказы, спрачаліся. Гульня праходзіла ў напружанай барацьбе. Каманды працавалі дружна, паказалі свае веды па беларускай літаратуры.