У межах супрацоўніцтва з БарДУ для вучняў 7-х класаў будучымі педагогамі была праведзена гульня “ Беларуская скарбонка ”. Студэнты 1 курса падрыхтавалі конкурсныя пытанні з розных галінаў ведаў пра Беларусь: народныя традыцыі, знакамітыя асобы, беларуская дзяржаўнасць. Вучні 7-х класаў з задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове, свайму краю.
Трэба адзначыць, што такое супрацоўніцтва з факультэтам славянскіх і германскіх моў БарДУ даўно стала традыцыйным. Будучыя педагогі атрымліваюць першы вопыт арганізацыі і правядзення пазакласных мерапрыемстваў, а вучні – дадатковыя веды пра сваю Радзіму.