Краязнаўча-этнаграфічны музей ДУА ”Гімназія №1г. Баранавічы” заснаваны ў 2003 годзе. Колькасць экспанатаў: 228.
Раздзелы экзпазіцыі:
а)Інтэр’ер вясковай хаты к. 19 – п. 20 стагоддзяў;
б)Прылады працы для апрцоўкі льну;
в)Традыцыйны беларускі народны касцюм ;
г)Посуд і прадметы сялянскага быту .
Усе экспанаты арыгінальныя. Фонды музея пастаянна папаўняюцца.Савет музеея складаецца з вучняў старэйшых класаў , якія зацвярджаюць план работы музея і адказваюць за папаўненне фондаў . Пры музеі працуе гурток “Спадчына”.Члены гуртка ладзяць фальклорныя святы ,гасцёўні , імпрэзы, абрады. Праводзяцца бясплатныя экскурсіі для вучняў школ ,жыхароў і гасцей горада,пазакласныя мерапыемствы ,урокі беларускай літаратуры і гісторыі , прыём у піянеры.