Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2021

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

    Тыдзень беларускай мовы і літаратуры адкрыўся выставай, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Вучні гімназіі змаглі пазнаёміцца з яркімі выказваннямі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра родную мову. Перад урокамі у фае гімназіі гучалі песні на вершы беларускіх паэтаў. Усё гэта стварала святочны настрой для настаўнікаў і вучняў.

    Працягам свята стала падвядзенне вынікаў гімназічнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з уручэннем дыпломаў пераможцам.

    У завяршэнне першага дня Тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшла гульня-падарожжа для вучняў 8-х класаў “Скарбы роднага краю” (Настаўнік Піваварчык Т.А.). Удзельнікі гульні ўспаміналі назвы традыцыйнага беларускага адзення, страў нацыянальнай кухні, назвы міфічных істот. Сяброўская атмасфера і добры настрой суправаджалі ўсё мерапрыемства.

Разделы сайта